Гадуем беларусаў

Адной з асноўных задач Вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі з’ўляецца далучэнне дзяцей да агульначалавечых і нацыянальных каштоў-насцей культуры, а адзін з асноўных прынцыпаў адукацыйнай работы – прынцып цеснай узаемасувязі нацыянальнага і агульначалавечага ў выхаванні.

Мэтанакiравыная праца педагогаў i бацькоў дазволiць выхаваць дзяцей сумленнымі людзьмі, якія будуць шанаваць народныя традыцыі, стануць уважлівымі да ўсяго новага і змогуць з годнасцю сказаць:

Я – беларус, я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі,

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх

Адвеку прашчуры жылі.

Я – беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песень пералівы

І зблізку чую, і здаля.

Я – беларус, я ганаруся,

Што маю гэткае імя:

Аб вечнай славе Беларусі

У свеце знаюць нездарма!

Н. Гілевіч